10.02.2015
-16.02 - Неделя белорусского языка (начальная школа)
ФОТОАЛЬБОМ
З 10.02 па 16.02.2015г. у нашай школе ў пачатковых класах праводзіўся тыдзень роднай мовы.
Мэты: выхаванне ў вучняў беражлівых і паважлівых адносін да роднага слова; развіццё цікавасці да вывучэння роднай мовы; развіццё творчых здольнасцей.
Тыдзень роднай мовы пачаўся з правядзення ўрачыстай лінейкі для вучняў 1-4 класаў. Кожны дзень праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, у якіх вучні прымалі актыўны ўдзел. Таксама быў аформлены інфармацыйны стэнд.
Вельмі цікава і займальна прай-шоў КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова”, у якім прымалі ўдзел вучні 4 класаў. Актыўны ўдзел прымалі дзеці ў конкурсе “Юны паэт”, выставе малюнкаў “Беларускія народныя казкі”, у беларускіх народных гульнях, прапанаваных класнымі кіраўнікамі. Класныя кіраўнікі ў сваіх класах правялі інфармацыйную гадзіну “Люблю свой край, старонку гэту” з мэтай паглыблення ведаў аб Беларусі, яе гісторыі, прыродзе, паказу велічы подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, развіцця пазнавальнай актыўнасць дзяцей; выхавання патрыёта, грамадзяніна.
Была праведзена алімпіяда “Мова цікавая і займальная” сярод вучняў 3 класаў, турнір “Па краіне гукаў і літар” для вучняў 2 класаў.
Праводзілася спаборніцтва “Перакладчык” для вучняў 2-4 класаў, у якім вучні паказалі сваю эрудыцыю і любоў да роднага слова. Былі аформлены выставы творчых работ вучняў.
Тыдзень роднай мовы завяршыўся падвядзеннем вынікаў на ўрачыстай лінейцы. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.
Вынікі алімпіяды па белрускай мове: 1 месца | Лепешава Дар’я | 3 В | 2 месца | Мінаеў Мікалай | 3 В | 3 месца | Гакоўская Наталля Гайдук Данііл | 3 А 3 А | | Турнір “Па краіне гукаў і літар” для вучняў 2 класаў: 1 месца | Юха Аляксандр | 2 А | 2 месца | Кірпічоў Іван Налівайка Валерыя | 2 Б 2 Г | 3 месца | Ляўшук Давід | 2 В | |
3IMA У нядзелю раненька Устала з ложка я І ціха, ціха, ціхенька Да акна пайшла. Глянула на вуліцу, Аж дух заняло! Дамы, дрэвы, вуліцы Снегам замяло. Снег пушысты, серабрысты, Снег бялюткі, брыльянцісты Сыпле з неба на зямлю... Як жа я цябе люблю! Пачакала трышачку, Ва двор выйшла я. А там сняжынкі кружацца! Ура! Прыйшла зіма! Рабаконь Анастасія 2 “Б” клас | АДЫХОД ЗІМЫ Адспяваюць хутка сцюжы, Моцны вецер не закружыць. Ах, ты зімушка-зіма, Белай коўдры ўжо няма. Не пазнаць наш родны горад. Адышоў кудысьці холад. Хутка рэчка скіне лед І адкрые крыгам ход. Іван Kipпічoў, 2 “Б” клас |
Шарко И.С.