МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПИНСКОГО ГОРИСПОЛКОМА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №15 Г.ПИНСКА"

РусскийБеларускi

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 


16.04.2019

День белорусского языка

ФОТОАЛЬБОМ

План правядзення
дня беларускай мовы і літаратуры
ў межах тыдня гуманітарных навук

1. 7.30-8.00 "Пакаштуйце, людцы, калі ласка!" (дэгустацыя беларускіх нацыянальных страў) 5-11 класы (Васюковіч Ж.Л., Дарашэнка А.У.)

2. 8.00-19.00 білборды "Смак беларускай мовы" і "Кошык беларускіх прысмакаў"). 9-10 класы (Васюковіч Ж.Л., Дарашэнка А.У.)

3. Promo-акцыя "Selfi з кнігай. Я чытаю гэта..." ). 9-ыя класы (Васюковіч Ж.Л., Дарашэнка А.У.)

4. Выстава работ вучняў (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) "Я майструю..." 5-9 класы ( Васюковіч Ж.Л., Дарашэнка А.У.)

5. Мерапрыемствы па папулярызацыі роднай мовы:

- "Размаўляй са мной па-беларуску"(выстава плакатаў).

- "Мова нанова!"(пазнай “сваё” праз прастору Internet). 5-9 класы (Васюковіч Ж.Л., Дарашэнка А.У.)

6. "З родным словам па жыцці" 14.00 (актавая зала). 5-7 класы (Мацкевіч Н.М.)

7. Сустрэча з паэткай-зямлячкай Кобец Марыяй Уладзіміраўнай 12.45 (актавая зала) 9-11 класы (Антаноўская А.П.)

8. 9.35 і 10.35(III паверх) Прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове. 5-11 класы (Дарашэнка А.У.)

9. Выстава, прысвечаная беларускім пісьменнікам-юбілярам. (бібліятэка) (Ярамец Т.В.)

10. 17.04.2019г. 18.00 Палескі драматычны тэатр "Чорная панна Нясвіжа" 10-11 класы (Антаноўская А.П.)

Справаздача аб правядзенні
дня беларускай мовы і літаратуры
ў межах тыдня гуманітарных навук

16 красавіка 2019 года ў ДУА “СШ №15 г.Пінска” адзначаўся дзень беларускай мовы і літаратуры, які прайшоў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Настрой свята ўсяму дню задала дэгустацыя беларускіх нацыянальных страў “Пакаштуйце, людцы, калі ласка!”. Вучні, апранутыя ў беларускае нацыянальнае адзенне, віталі ўсіх, хто заходзіў у школу, і запрашалі пачаставацца нацыянальнымі стравамі, прыгатаванымі ўласнымі рукамі. Найсмачнейшымі вучням і бацькам здаваліся дранікі, наліснікі, сырнікі, а таксама сала з гурочкам і хлебам.

Яркія білборды “Смак беларускай мовы” і “Кошык беларускіх прысмакаў” пашырылі лексічны запас як малодшых школьнікаў, так і вучняў старэйшых класаў. З вялікім задавальненнем вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у Promo-акцыі “Selfi з кнігай. Я чытаю гэта...”, дзе прадэманстравалі свае любімыя творы беларускіх аўтараў.

Прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове, які быў арганізаваны на кожным перапынку на трэцім паверсе, зацікавіў і пяцікласнікаў, і вучняў старэйшых класаў, якія зазначылі, што “сучасныя мультыплікацыйныя фільмы вельмі яскравыя, маляўнічыя, дынамічныя з цудоўным музычным суправаджэннем”.

Вельмі актыўны ўдзел у выставе работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Я майструю...” прынялі вучні сярэдняга звяна. Дыяпазон работ быў даволі шырокі: ад вязаных цацак і лялек, зробленых з ільну, да кошыкаў, сплеценых з паперы.

Акцыя “Мова нанова!” (пазнай “сваё” праз прастору Internet) вельмі зацікавіла нашых вучняў. Малюнкі з нацыянальным беларускім адзеннем суправаджаліся QR-кодамі, дзе ўтрымлівалася пэўная інфармацыя, якую можна было атрымаць пры дапамозе тэлефонаў і смартфонаў.

Настаўнікам Мацкевіч Н.М. было праведзена пазакласнае мерапрыемства “З родным словам па жыцці”, якое далучыла вучняў 5-6 класаў да свету беларускіх традыцый і абрадаў.

“Палеская Мадонна з Валішча” – так называюць Марыю Кобец. Цікавай і запамінальнай была сустрэча з паэткай-зямлячкай Кобец Марыяй Уладзіміраўнай, аўтарам паэтычных зборнікаў “Кроплі” і “Палыновая квецень”. Прыгожыя і шчырыя словы мясцовай паэткі не пакінулі раўнадушнымі нікога з прысутных.

Далучыцца да цудаў тэатральнага мастацтва змаглі нашы вучні, наведаўшы Палескі драматычны тэатр і прагледзеўшы пастаноўку “Чорная панна Нясвіжа”.

Мерапрыемствы Дня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

Кіраўнік школьнага ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Дарашэнка А.У.

 

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

 

                  

Средняя школа №15 г.Пинска

Адрес: 225710, г.Пинск, ул. Островского, 7
Телефон: +3750165610154
Электронная почта: sch15@pinsk.gov.by

Номер регистрационного свидетельства в НИИ РУП ИППС
№ 2141711552 от 17.04.2017г.

Хостинг
adm.edu.by