МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПИНСКОГО ГОРИСПОЛКОМА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №15 Г.ПИНСКА"

РусскийБеларускi

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 


28.01.2017

8А Зоркі зямлі беларускай”

ФОТОАЛЬБОМ

Зоркі зямлі беларускай

28 студзеня ў актавай зале нашай школы адбылося ўрачыстае мерапрыемста  “Зоркі зямлі беларускай”, якое падрыхтавалі вучні  8”А” класа.

Зоркі. Іх тысячы ў месячную ноч на бязвоблачным небе. Некаторыя з іх свецяць ярчэй, даўжэй мігцяць.

Першая беларуская зорка заззяла ў далёкім  XVI стагоддзі. Гэта зорка Францыска Скарыны – першадрукара, асветніка, гуманіста.Нялёгкі жыццёвы шлях нашага славутага земляка прайшоў праз Вільню, Кракаў, Паду, Прагу.У чэшскай Празе былі выдадзены 23 кнігі Бібліі, цёплыя праменчыкі святла якіх да сённяшняга часу льюцца з нябёс на зямлю беларускую.Добрую прэзентацыю пра магутную постаць нашага Францыска Скарыны падрыхтавалі Аня Палюховіч і Ліда Падвяцельская.

1882 год запаліў яшчэ адну зорку – зорку Якуба Коласа. Саша Шуляк і Ангеліна Селюжіцкая прайшліся пуцявінамі Коласа – настаўніка. Цікава было паслухаць пра тое, што каля 10 гадоў Якуб Колас пражыў  на Палессі. Вёскі Люсіна, Пінкавічы, Купяцічы, Пінск, Лунінец. У Пінску беларускі пясняр спаткаў сваё каханне, ажаніўся , тут з’явіўсу яго першынец – Даніла. Шматлікія радкі сваіх твораў паэт прысвяціў палескаму краю.Найпаўней раскрыў непаўторнасць палешукоў у трылогіі “На ростанях”. Вучні паведалі, як у Пінкавічах і зараз жывуць светлыя ўспаміны пра Коласа – настаўніка.

Ціха гучыць музыка. У размову ўступае Лера Сянкевіч і Маша Ляшкевіч.

Багдановіч- Богам дадзены. Лёс наканаваў Максіму Багдановічу нядоўгае зямное жыццё-25 гадоў. Пяцігадовае дзяцінства, праведзенае ў Беларусі, пакінула настолькі вялікае ўражані і ўспаміны, што, жывучы ў Расіі, хлопчык пісаў па-беларускаму,марыў пра сустрэчы з родным краем. Імя Максіма Багдановіча звязана і з нашым горадам. Менавіта тут, у Пінску, жыла хросная маці паэта Вольга Епіфанаўна Сёмава. Яна дасылала свайму хрэсніку ў Ніжні Ноўгарад лісты, а таксама газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, яна ж стала ўвасабленнем роднага краю.

Памёр Максім Багдановіч у далёкай Ялце, там і пахаваны.А так хацеў  хацеў спачываць у сваёй беларускай зямлі. У 2016 годзе ў Мінскі сабор Усіх Святых была прывезена зямелька з магілы паэта. Цяпер тут можна спакойна памаліцца за раба Божага Максіма.

“Палесская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”,”Палесская летуценіца”,- гучаць словы з вуснаў Сашы Вакульчык і Веранікі Васілеўскай пар Яўгенію Янішчыц, нашу зямлячку. Першыя крокі дзяўчынка-паэтка зрабіла менавіта тут, у нерушавым палескім краі.

Я жыву ў старане чаромхавай,

Там, дзе ясельда з ціхай Пінаю.

Так пісала Женя пра свой выток. Вучоба, творчасць, праца.Назвы яе зборнікаў” Ясельда”, “На беразе пляча”, “ У шуме жытняга святла” і інш.Сведчаць пра неабдымную любоў да зямлі, якія яна ўзгадавала, да шчырых працавітых палешукоў, якія гатовы прыйці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Няласкавым быў лёс да нашай зямлячкі .Рана прыйшлося пакінуць ёй гэты свет. Але будзе вечна гарэць у вышыні зорка яе Паэзіі, і вечна будуць гучаць словы-запрашэнні:

Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы,

Тут белыя бусліхі

І мудрыя лясы.

 

Свята скончылася. Усе ўдзельнікі выходзяць на сцэну. І ляцяць у сусвет словы: “Ззяйце нязгасным агнём, зоркі зямлі беларускай!”

 

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

 

                  

Средняя школа №15 г.Пинска

Адрес: 225710, г.Пинск, ул. Островского, 7
Телефон: +3750165610154
Электронная почта: sch15@pinsk.gov.by

Номер регистрационного свидетельства в НИИ РУП ИППС
№ 2141711552 от 17.04.2017г.

Хостинг
adm.edu.by