МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПИНСКОГО ГОРИСПОЛКОМА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №15 Г.ПИНСКА"

РусскийБеларускi

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 


04.02.2017

7Б, Светачы зямлі беларускай

ФОТОАЛЬБОМ

2017, абвешчаны ў Беларусі Годам навукі, праходзіць яшчэ і пад знакам Францыска Скарыны.

4 лютага прайшла класная гадзіна “Светачы зямлі беларускай”, задача якой –  прыцягнуць увагу дзяцей да вялікай культурнай спадчыны Беларусі. Класную гадзіну для вучняў 7 класа арганізавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дарашэнка Ала Уладзіміраўна з нагоды святкавання ў 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Настаўніца з замілаваннем распавядала пра славутых людзей нашай Радзімы: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, К.Тураўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Гусоўскага. Мы даведаліся, што Ф. Скарына на паўстагоддзя апярэдзіў расійскага першадрукара Фёдарава і яго паплечніка Мсціслаўца.

А з якім натхненнем і глыбінёю гучалі аповеды вучняў пра славутых асветнікаў нашай краіны. І ўсё гэта суправаджалася прэзентацыяй, каляровымі фотаздымкамі і малюнкамі. Сумесна з вучнямі Ала Уладзіміраўна наладзіла выставу вельмі рэдкіх кніг.

Дата 6 жніўня 1517 года, калі выйшла першая кніга Бібліі – “Псалтыр”, сведчыць пра дзень нараджэння беларускага друку. І гэта факт.

Мы змаглі апынуцца на завочнай экскурсіі і ўбачыць цікавейшае дзейства ў павільёне "Друкарскi двор XVI стагоддзя", дзе ўстаноўлена абсталяванне, зробленае па чарцяжах XVI стагоддзя, – друкарскі станок, на якім Францішак Скарына друкаваў свае кнігі.

Мы бачылі, як рабілася тады папера, як друкавалася кніга. А летам на канікулах можна туды з’ездзіць з класам ці бацькамі і  сваімі рукамі вырабіць гравюру са старонкі з Бібліі Францыска Скарыны.

Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і захапляльным.

Радзіма. Слова. Кніга. Подзвіг. Усё тое, без чаго чалавеку цяжка жыць.

Людзі прыходзяць і адыхо-дзяць. А слова і кніга застаецца, як імёны творцаў. Імёны іх як зоркі. А зоркі свецяць вечна і ўсім.


Багушэвіч Вікторыя, вучаніца 7 “Б” класа 

 

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

 

                  

Средняя школа №15 г.Пинска

Адрес: 225710, г.Пинск, ул. Островского, 7
Телефон: +3750165610154
Электронная почта: sch15@pinsk.gov.by

Номер регистрационного свидетельства в НИИ РУП ИППС
№ 2141711552 от 17.04.2017г.

Хостинг
adm.edu.by