МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПИНСКОГО ГОРИСПОЛКОМА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №15 Г.ПИНСКА"

РусскийБеларускi

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 


26.11.2015

85-годдзе Уладзіміра Караткевіча

“Свет мяне паўторыць…” 85-годдзе Уладзіміра Караткевіча

Беларускі паэт, класік беларускай літаратуры, адзін з рамантыкаў нашага часу Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Творчасці пісьменніка ўласцівы філасофскія роздумы пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, пра лёс беларускага народа. “Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя” – менавіта пад такім дэвізам Караткевіч працаваў над сваімі зборнікамі. Найбольш вядомыя творы аўтара: аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”. 26 лістапада 2015 яму магло б споўніцца 85 гадоў. 

Не забылі пра вялікага беларуса вучні нашай школы. У актавай зале выступілі неабыякавыя да творчасці Уладзіміра Караткевіча вучні 8 “А” класа. Пад кірауніцтвам свайго настаўніка па беларускай мове і літаратуры Антаноўскай Алены Пятроўны, яны падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 85-гаддзю са дня нараджэння пісьменніка.

На сцэне актавай залы арганізавалі выставу твораў пісьменніка, размясцілі партрэт Караткевіча. Тут, чуліся вядомыя вершы: “Песня пра асколак”, “Дзяўчына пад дажджом”, “Мова”, “Свет мяне паўторыць” і другія. Чыталі іх вучні:  Кісель Ксенія, Багатырэвіч Ягор, Дарашэнка Ілля, Ярашэвіч Данііл, Савіч Дар’я, Драка Алена, Жыгар Ганна, Крылова Алеся,  Мазоль Данііл, Рамановіч Раман,  ліліся песні, у выкананні Наталлі Міхалевіч  “Сердце земли моей”, Анастасія Троцкая і Аляксандр Лосіч былі вядучымі і апавядалі пра жыццё Уладзіміра Сямёнавіча.

Мерапрыемства пра творчасць і асобу Уладзіміра Караткевіча – пісьменніка і чалавека, аб выханні патрыятызму і любові да літаратуры сучаснай моладзі. Нажаль вялікага беларуса, рамантыка і паэта не стала 25 ліпеня 1984 года, нам засталіся яго творы, і запаветы, адна з іх гучыць як настаўленне будучаму пакаленню людзей: “Сапраўднаму чалавеку заўжды трэба жыць, каб множыць дабро”.  Нам застаецца памятаць, што на нашай зямлі, на Беларусі калісьці жыў  такі чалавек.

 

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

 

                  

Средняя школа №15 г.Пинска

Адрес: 225710, г.Пинск, ул. Островского, 7
Телефон: +3750165610154
Электронная почта: sch15@pinsk.gov.by

Номер регистрационного свидетельства в НИИ РУП ИППС
№ 2141711552 от 17.04.2017г.

Хостинг
adm.edu.by