МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПИНСКОГО ГОРИСПОЛКОМА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №15 Г.ПИНСКА"

РусскийБеларускi

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 


16.02.2015

- 21.02 - Неделя белорусского языка (средняя и старшая школа)

ФОТОАЛЬБОМ

Кінь саромецца мовы сваёй,

Зваць сябе беларусам пачні!

М. Чарот

Неўдах Ілля, 

  

Не ведае межаў краса

Галоўнае, што зразумеў я ў жыцці:

Не ведае краса мяжы.

І колькі б не прайшло гадоў,

Пераканаўся ў гэтым зноў.

Краса бабулі ці дзяўчыны,

Ці дрэва тонкія галіны.

Не мае меры прыгажосць,

Яна ў кожнага з нас ёсць.

Хай гавораць, што ёсць каноны!

Не заганяй душу ў загоны!

Не скоўвай сваё ты сэрца,

Хай з кожным разам хутчэй б’ецца.

Нямнога важыць знешняя краса,

Пройдзе юнацтва паласа.

І ўсвядоміш ты тады

Каштоўнае душы плады!

Углік Поліна, 11 «А»

  

Округ Анастасія, 10Б

  

Матчыны рукі нас падымаюць…

Матчыны рукі нас падымаюць,

Матчыны вочы пяшчоту нясуць,

Матчына сэрца цяплом сагравае,

Матчыны песні з калыскі вядуць.

Матчыны словы лечаць ад болю,

Матчына ласка бяду адвядзе,

Малітва матулі як сімвал пакою

У складаным жыцці яе родных дзяцей.

І трэба маліцца і дзякаваць Богу,

За нашых матуль і за іх цеплыню,

Часцей успамінаць, прыязджаць да матулі,

Каб бачыць усмешку яе наяве.

Савіч Дар’я, «А»

   

Матулі

Дзякуй табе, дарагая матуля,

За тое, што побач са мною ідзеш,

Што песціш і ласкай сваёю галубіш,

Што маеш найлепшае, усе аддаеш.

І ночы бяссонныя, і цяжкія будні

Цябе не марылі – у турботах заўжды.

Ты нам аддавала найлепшыя годы,

Каб дзеці ў шчасці і ласцы раслі.

Дзякуй за ўсё табе, дарагая,

І нізкі прымі паклон да зямлі.

Шкада, што не знойдеш на свеце багацця,

Якім бы матулі аддзячыць змаглі.

Савіч Дар’я, 7 «А»

Болотнік Вікторыя, 8 «В»


   

Пад такім дэвізам у нашай школе з 16  па 21 лютага 2015 г. прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Першым, што зрабілі вучні са сваімі настаўнікамі, - гэта аформілі выставу “Я люблю Беларусь!”.

Урачыстае адкрыццё Тыдня адбылося ў 14.00 у актавай зале школы. На лінейку былі запрошаны вучні 6-8 класаў. Перад імі з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Беларусь – краіна маёй будучыні” выступілі самыя актыўныя вучні з 7 “А” класа.

Далей эстафету падхапілі вучні 5 “Б” і 5 “В” класаў, з якімі настаўнікі Станкевіч Н.М., Тамільчык Т.А., вучні з 9“Г”, 8“Г”  класаў  правялі конкурсную праграму “Зямля бацькоў – мая зямля!”.  Пераможцамі выйшлі знаўцы роднага краю 5 “Б” класа.

ФЭСТ “Я люблю Беларусь!” 17 лютага з вучнямі 6-ых класаў правялі Васюковіч Ж.Л. і Дара-шэнка А.У. Капітанамі каманд былі будучыя выпускнікі – Рамасюк  Ілья і Шульжык Яўгеній. Цудоўны настрой прысутным забяспечыла фіналістка рэспубліканскага конкурсу “Поющие города” Якімюк Уладзіслава, у выкананні якой прагучалі розныя беларускія песні.

У гэты ж дзень 46 вучняў правяралі свае веды  на школьнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Пераможцы з 7-8 класаў будуць удзельнічаць у гарадской алімпіядзе, якая адбудзецца ў сакавіку.

Вучні 8 “Д” класа і  класны кіраўнік Антаноўская А.П. наведалі цудоўны Музей маці, які адчыніў свае дзверы на базе ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Пінска” яшчэ ў 2008г. Загадчыца музея Гузарэвіч А.А., настаўнік  гісторыі,  на працягу ўрока знаёміла з прадстаўленымі экспанатамі,  расказвала пра  маці славутых людзей Беларусі і нашай Піншчыны.

Цікавай была і аўтобусная экскурсія ў музей Я. Коласа, якая была арганізавана 19 лютага. Музей знаходзіцца ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна. Там пабывалі вучні 8-9 класаў са сваімі настаўнікамі.

У пятніцу, 20 лютага, Богдан У.К. з вучнямі 6 “А” класа правяла цікавае і незабыўнае падарожжа з элементамі гульні-віктарыны“Наша Радзіма – Беларусь”. Дзеці ведаюць свой родны край і робяць усё для таго, каб зберагчы мілагучнае беларускае слова і захаваць прыгажосць Беларусі.

21 лютага мы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага свята быў прымеркаваны конкурс відэаролікаў  “Якая яна, наша беларуская мова?”. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 7 “В” класа, Макоўчык Вольга і Макарэвіч Дзіяна з 9 “А” класа і вучань 5 “В” Агіевіч Клім. У галасаванні за лепшы відэаролік прынялі ўдзел не толькі члены журы, але і ўсе прысутныя ў зале. У выніку 1 месца з адрывам на 1 бал заваявала каманда 7 “В”, 2 – Агіевіч Клім, а 3 – вучаніцы 9 “А”.  

Завяршыўся Тыдзень абрадавым святам “А ў нас Грамніцы”, які паказалі ўдзельнікі школьнага гуртка “Спадчына”. Калядны і Веснавы гурты сустрэліся на сцэне, спявалі калядныя і веснавыя песні, запальвалі грамнічныя свечкі, вадзілі танец “Калавод” і танцавалі з дзеркачом. Не засталіся абыякавымі да танцаў і прысутныя. 

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

А. П. Антаноўская

     

Цікавым было падарожжа з элементамі гульні-віктарыны “Наша Радзіма—Беларусь” у 6 “А” класе. Вучні добра падрыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. На шасці прыпынках нашы аднакласнікі бліжэй пазнаёмі-ліся з гісторыяй роднага краю, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў перакладчыцкай дзейнасці, пазнаёміліся з архітэктурнымі помні-камі Беларусі. Не абышлося на нашым свяце і без беларускай народнай гульні “Бульба”, прогучала таксама і песня “Жураўлі на Палессе ляцяць”.

Пяшчотныя гукі роднай мовы ліліся з вуснаў нашых равеснікаў. Свята сапраўды ўдалося!

Ліда Падвяцельская, Ганна Палюховіч,

6 “А” клас 

 

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

 

                  

Средняя школа №15 г.Пинска

Адрес: 225710, г.Пинск, ул. Островского, 7
Телефон: +3750165610154
Электронная почта: sch15@pinsk.gov.by

Номер регистрационного свидетельства в НИИ РУП ИППС
№ 2141711552 от 17.04.2017г.

Хостинг
adm.edu.by