МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПИНСКОГО ГОРИСПОЛКОМА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"СРЕДНЯЯ ШКОЛА №15 Г.ПИНСКА"

РусскийБеларускi

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 


10.02.2015

-16.02 - Неделя белорусского языка (начальная школа)

ФОТОАЛЬБОМ

З 10.02 па 16.02.2015г. у нашай школе ў пачатковых класах праводзіўся тыдзень роднай мовы.

Мэты: выхаванне ў вучняў беражлівых і паважлівых адносін да роднага слова; развіццё цікавасці да вывучэння роднай мовы; развіццё творчых здольнасцей.

Тыдзень роднай мовы пачаўся з правядзення ўрачыстай лінейкі для вучняў 1-4 класаў. Кожны дзень праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, у  якіх вучні прымалі актыўны ўдзел. Таксама быў аформлены інфармацыйны стэнд.

Вельмі цікава і займальна прай-шоў КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова”, у якім прымалі ўдзел вучні 4 класаў. Актыўны ўдзел прымалі дзеці ў конкурсе “Юны паэт”, выставе малюнкаў “Беларускія народныя казкі”, у беларускіх народных гульнях, прапанаваных класнымі кіраўнікамі. Класныя кіраўнікі ў сваіх класах правялі інфармацыйную гадзіну “Люблю свой край, старонку гэту” з мэтай паглыблення ведаў аб Беларусі, яе гісторыі, прыродзе, паказу велічы подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны,  развіцця пазнавальнай актыўнасць дзяцей; выхавання патрыёта, грамадзяніна.

Была праведзена алімпіяда “Мова цікавая і займальная” сярод вучняў 3 класаў, турнір “Па краіне гукаў і літар” для вучняў 2 класаў.

Праводзілася спаборніцтва “Перакладчык” для вучняў 2-4 класаў, у якім вучні паказалі сваю эрудыцыю і любоў да роднага слова. Былі аформлены выставы творчых работ вучняў.

Тыдзень роднай мовы завяршыўся падвядзеннем вынікаў на ўрачыстай лінейцы. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.    

   

Вынікі алімпіяды па белрускай мове: 

1 месца

Лепешава Дар’я

3 В

2 месца

Мінаеў Мікалай

В

3 месца

Гакоўская Наталля

Гайдук Данііл

А

А

Турнір “Па краіне гукаў і літар”

для вучняў 2 класаў: 

1 месца

Юха Аляксандр

2 А

2 месца

Кірпічоў Іван

Налівайка Валерыя

2 Б

2 Г

3 месца

Ляўшук Давід 

2 В

   

   

3IMA

У нядзелю раненька

Устала з ложка я

І ціха, ціха, ціхенька

Да акна пайшла.

Глянула на вуліцу,

Аж дух заняло!

Дамы, дрэвы, вуліцы

Снегам замяло.

Снег пушысты, серабрысты,

Снег бялюткі, брыльянцісты

Сыпле з неба на зямлю...

Як жа я цябе люблю!

Пачакала трышачку,

Ва двор выйшла я.

А там сняжынкі кружацца!

Ура! Прыйшла зіма!

Рабаконь Анастасія

2 “Б” клас

                       АДЫХОД ЗІМЫ

Адспяваюць хутка сцюжы,

Моцны вецер не закружыць.

Ах, ты зімушка-зіма,

Белай коўдры ўжо няма.

Не пазнаць наш родны горад.

Адышоў кудысьці холад.

Хутка рэчка скіне лед

І  адкрые крыгам ход.

Іван Kipпічoў,

2 “Б” клас

 

Шарко И.С.

 

 

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

 

                  

Средняя школа №15 г.Пинска

Адрес: 225710, г.Пинск, ул. Островского, 7
Телефон: +3750165610154
Электронная почта: sch15@pinsk.gov.by

Номер регистрационного свидетельства в НИИ РУП ИППС
№ 2141711552 от 17.04.2017г.

Хостинг
adm.edu.by